Знайсці
15.05.2020 / 13:387РусŁacБел

«Чысты кіт» зрабіў беларускамоўны сайт і прапануе электронныя сертыфікаты на прыборку

Клінінгавая кампанія «Чысты кіт» зрабіла паўнавартасны пераклад усіх матэрыялаў свайго сайта kitt.by на беларускую мову і прапануе сертыфікаты, якімі можна будзе скарыстацца пасля эпідэміі.

«У свеце больш за мільён клінінгавых кампаній, у Беларусі іх каля тысячы. І толькі ў адной ёсць беларуская мова! Пакуль мы маем больш часу, даводзім ранейшыя пачынанні да канца. Вось цяпер нарэшце цалкам пераклалі сайт, дадалі беларускую мову», — адзначаецца ў сацыяльных сетках «Чыстага кіта».

Кампанія звяртае ўвагу, што прыборкі — гэта ўсё адно дадатковыя кантакты, таму лепш пакуль устрымацца ад гэтых паслуг, калі такая магчымасць ёсць.

Затое цяпер можна набыць (і падарыць) электронны сертыфікат на любыя паслугі (хімчыстка, мыццё вокнаў, прыборка) на будучыню.

Сертыфікат аплачваецца карткай анлайн. На пошту вы атрымаеце код, якім можна скарыстацца ў любы час. Такім чынам прыборку можна замовіць цяпер, а скарыстацца пазней. І кошты для вас застануцца нязменнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930