Знайсці
15.05.2020 / 08:24РусŁacБел

Выяўлены небяспечны сіндром, які ўзнікае ў дзяцей падчас каранавіруса

Некаторыя дзеці ў Брытаніі і ЗША перанеслі рэдкае, але небяспечнае запаленчае захворванне, звязанае з каранавірусам, піша bbc.com.

Дыягнаставалі гэта захворванне, якое можа выклікаць сімптомы, падобныя да сіндрому таксічнага шоку, і ў іншых краінах Еўропы.

У Брытаніі пацярпелі да сотні дзяцей. Некаторыя мелі патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі, іншыя ж ачунялі хутка.

У Лондане захварэла восем дзяцей. Адно дзіця памерла.

Паводле дактароў, ва ўсіх васьмі дзяцей былі падобныя сімптомы: высокая тэмпература, сып, чырвоныя вочы, ацёкі і боль у целе.

Большасць дзяцей не мелі вялікіх праблем з лёгкімі або дыханнем, хоць семярых падключылі да ШВЛ, каб палепшыць працу сэрца і кровазварот.

Дактары апісваюць стан дзяцей як «новую з'яву», падобную да сіндрому Кавасакі — рэдкага стану, на які пакутуюць у асноўным дзеці да пяці гадоў. Сімптомы ўключаюць сып, набраклыя залозы на шыі і сухія патрэсканыя вусны.

Але гэты новы сіндром можа быць і ў дзяцей старэйшага веку — да 16 гадоў. Зрэшты, сур'ёзныя ўскладненні назіраюцца ў меншасці.

Доктар Ліз Вітэйкер з Імперскага каледжа Лондана, кажа, што той факт, што сіндром паўстаў пасярод пандэміі, сведчыць аб тым, што яны звязаныя.

«Адбыўся пік COVID-19, а затым праз тры-чатыры тыдні мы назіраем пік у гэтай новай з'яве. Гэта прымушае нас думаць, што гэта — постінфекцыйная з'ява», — сказала яна.

Гэта значыць, хутчэй за ўсё, сіндром звязаны з назапашваннем антыцелаў пасля заражэння каранавірусам.

Прафесар Расэл Вінер, прэзідэнт Каралеўскага каледжа педыятрыі і здароўя дзяцей, кажа, што большасць дзяцей добра адрэагавалі на лячэнне і іх пачынаюць выпісваць.

Сіндром з'яўляецца «вельмі рэдкім», адзначыў ён.

Паводле яго слоў, калі навукоўцы даведаюцца больш аб гэтай запаленчай хваробе, то, магчыма, зразумеюць, чаму некаторыя дзеці моцна хварэюць на COVID-19, у той час як большасць не заражаецца наогул ці не мае сімптомаў.

Падобныя выпадкі зафіксавалі таксама ў ЗША, Іспаніі, Італіі, Францыі і Нідэрландах.

У той жа час спецыялісты па пытаннях дзіцячага здароўя ў Брытаніі мяркуюць, што такі стан можа ўзнікаць не толькі ў дзяцей.

Цяпер яны супрацоўнічаюць з амерыканскімі і еўрапейскімі даследчыкамі, каб даведацца больш пра сіндром. Ён атрымаў назву «педыятрычны запаленчы мультысістэмны сіндром» або PIMS-TS.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930