Знайсці
17.05.2020 / 17:2233РусŁacБел

Больш за 50 тысяч чалавек прагаласавалі ў апытанцы «За каго вы» ў найбуйнейшым апазіцыйным тэлеграм-канале

Больш за 50 тысяч чалавек прагаласавалі ў апытанцы «За каго б вы аддалі голас» на найбуйнейшым апазіцыйным тэлеграм-канале.

У аўдыторыі канала найбольшую прыхільнасць выклікае відэаблогер Сяргей Ціханоўскі. 

Банкір і філантроп Віктар Бабарыка набраў удвая больш галасоў, чым дыпламат і былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала. 

Астатнія кандыдаты значна адстаюць па сімпатыях апазіцыйнай аўдыторыі, якая чытае «БГМ».

У тэлеграм-канала «БГМ» амаль 130 тысяч падпісчыкаў, па гэтым паказчыку ён саступае толькі каналам Nexta.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера