Знайсці
14.05.2020 / 16:1312РусŁacБел

За дзень «ад Статкевіча» падаліся амаль два дзясяткі чалавек

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі ў другой палове дня адразу амаль 20 прадстаўнікоў «каманды Статкевіча»: пенсіянер Мінабароны Аляксандр Якушкоў з Віцебска, фельчарка з Гомеля Алена Давыдава, Рэгіна Беркус — пенсіянерка з Ліды, машыніст помпавых устаноў з Жодзіна Дзмітрый Кудравец, ІП з Ельскага раёна Аляксей Зуевіч, фермер са Жлобіншчыны Пётр Карабанаў, беспрацоўны з Оршы Аляксандр Школьнікаў, Мікалай Салянік з Гродна, Тамара Патоцкая, уладальніца аграсядзібы ў Баранавіцкім раёне, Наталля Стрэльчанка з Дуброўна і Аляксандр Абрамовіч з Барысава, Юрый Касач з Наваполацка, Сяргей Статкевіч з Рэчыцы, Віктар Шорац з Маладзечна, Уладзімір Неўмяржыцкі з Мазыра, Уладзімір Кійко з Віцебска і сам Мікола Статкевіч.

Ва ўсіх іх кіраўнік ініцыятыўнай групы Мікола Статкевіч (у яго самога жонка — Марына Адамовіч). Раней ад яго групы падаліся восем чалавек — г.зн., усяго пададзена амаль 25 заявак. Статкевіч анансаваў, што агулам павінны падацца 20-30 кандыдатаў пратэсту.

Усяго — з Лукашэнкам і Гайдукевічам — пададзена 34 заяўкі.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп скончыцца ў пятніцу. Потым ЦВК цягам пяці дзён вырашае, рэгістраваць іх ці не.

На мінулых выбарах, у 2015 годзе, выказалі намер балатавацца два з паловай дзясяткі чалавек, але ЦВК зарэгістраваў толькі восем груп, да фіналу дайшлі чатыры чалавекі.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930