Кватэры ў Мінску патаннелі за красавік на $33 за метр
Сярэдняя цана прададзеных кватэр у Мінску знізілася на 2,4% і склала па выніках красавіка 1354 $/м2, піша realt.by. Гэта вельмі істотная карэкцыя для аднаго месяца — максімальная за апошнія 4 гады. Калі ўзяць 1- і 2-пакаёвыя кватэры, то тэмпы падзення цэнаў на іх увогуле адпавядалі горшым месяцам 2015—2016 гадоў.
У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+медыянны абсалютны кошт):
- 1-пакаёвыя кватэры: 1439 $/м2 (-4,8% за месяц) — $49 050;
- 2-пакаёвыя кватэры: 1296 $/м2 (-4,3%) — $61 200;
- 3-пакаёвыя кватэры: 1267 $/м2 (+1,6%) — $86 100;
- 4-пакаёвыя кватэры: 1198 $/м2 (-2,0%) — $94 600.
Цікава, што колькасць угодаў знізілася ўдвая ў параўнанні з сакавіком (603 продажы ў красавіку супраць 1241 продажу ў сакавіку), хаця колькасць прапаноў вырасла (+516).
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 124
Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі
 3
У ЦВК прызначылі сілавіка
 5
Дэпутату ад «Альтэрнатывы для Германіі» пагражае вялікі штраф. Ён утаіў свой бізнэс у Беларусі
 7
Актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з хіміі ў калонію. Яе затрымалі па даносе «пільнага інтэрнаўта»
Былы дзяржміністр Нагорнага Карабаха абвясціў у турме галадоўку 5 красавіка і перастаў выходзіць на сувязь
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера