Знайсці
14.05.2020 / 14:541РусŁacБел

Памерла былая настаўніца з Новалукомля: пнеўманія і «карона»

60-гадовая Лідзія Савіцкая памёрла ў рэанімацыі віцебскай бальніцы 11 мая. Раней яна працавала настаўніцай матэматыкі ў новалукомльскай школе №2 разам з мужам: Анатоль Савіцкі быў дырэктарам. Цяпер абое на пенсіі.

Анатоль Савіцкі распавёў «Нашай Ніве», што спачатку яго жонку забралі з пнеўманіяй.

«20 красавіка паклалі ў нашу бальніцу. Праз тыдзень ёй стала нават лепш, тэст на «карону» зрабілі — адмоўны. Але яшчэ праз тыдзень стан пагоршыўся, пачалася высокая тэмпература, — кажа Анатоль Савіцкі. — 4 мая жонку перавезлі ў Віцебск, там паклалі ў рэанімацыю на штучную вентыляцыю лёгкіх. Зрабілі новы тэст — і ён ужо паказаў каранавірус.

11 мая Лідзія памерла.

У мяне і цешчы таксама ўзялі тэсты на каранавірус, вынікаў пакуль не ведаем. Сядзім дома на самаізаляцыі. Але адчуваем сябе нармальна. Я мяркую, што Лідзія заразілася «каронай» у бальніцы: бо пасля вірус знайшлі ў медсясцёр, якія ёй займаліся.

12 мая жонку пахавалі ў закрытай труне: не заносілі ні ў дом, ні ў царкву, гэта забаронена. Адпяваў святар непасрэдна на могілках».

Уладзь Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930