Знайсці
14.05.2020 / 10:572РусŁacБел

«Хацелася б бачыць тэндэнцыі, якія насцярожваюць»: Лукашэнка прыняў з дакладам Румаса

БелТА

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу пацікавіўся вынікамі працы эканомікі за 4 месяцы года. «Першы квартал мы аналізавалі. Красавік месяц, зразумела, у сілу пэўных абставінаў, і вельмі сур'ёзных для нашай экспартна арыентаванай эканомікі, быў няпростым. Таму хацелася б у першым набліжэнні бачыць вынік гэтых чатырох месяцаў і асноўныя тэндэнцыі, якія перш за ўсё нас насцярожваюць», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся сітуацыяй у сферы дзяржаўнага доўгу. «Якая сітуацыя, што мы бачым, як будзем разлічвацца па даўгах?» — пазначыў ён пытанне.

«Трэцяя тэма — гэта МВФ. Я даручаў ураду перш за ўсё заняцца гэтымі пытаннямі. Ну і іншыя міжнародныя банкаўскія арганізацыі, якія не супраць нас прафінансаваць у гэты час, у тым ліку па ахове здароўя», — адзначыў Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930