Знайсці
13.05.2020 / 22:156РусŁacБел

За тры дні актывістаў руху супраць брэсцкага завода і праваабаронцаў аштрафавалі больш чым на 8000 рублёў

У Брэсце з 11 мая праходзяць суды над праціўнікамі завода АКБ, а таксама праваабаронцамі. Іх судзяць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, піша «Брэсцкая газета».

Ад 11 мая ў судзе Ленінскага раёна Брэста праходзяць суды над затрыманымі яшчэ на мінулым тыдні актывістамі руху супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода, а таксама праваабаронцамі. Амаль на ўсіх з іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту супраць завода, якія праходзілі ў Брэсце ў красавіку — пачатку мая.

Так, на сераду 13 мая карціна наступная: Алег Вялаў — штраф 30 базавых, Дзяніс Малышэнка — два суды, 30+30 базавых (павезлі ў ІЧУ, будзе яшчэ суд), Уладзімір Мароз — 30 базавых (пасля суда павезлі ў ІЧУ, будзе яшчэ суд), Віталь Казак — 30 базавых (павезлі ў ІЧУ, будзе яшчэ суд), Юрый Калько (30 базавых за акцыю пратэсту і 10 за непадпарадкаванне міліцыянерам, павезлі ў ІЧУ, будзе яшчэ суд), Валерый Фамінскі (суд пачаўся, працягнецца 18 мая, мужчына знаходзіцца ў ІЧУ), Канстанцін Астапук — складзена тры пратаколы, аштрафаваны на 30 базавых. Акрамя таго, яшчэ ў аўторак, 12 мая, аштрафавалі і зноў павезлі ў ІЧУ двух праваабаронцаў, Рамана Кісляка (30 базавых) і Уладзіміра Вялічкіна (50 базавых), якія манітораць акцыі пратэсту.

Такім чынам, за тры дні шасцярых праціўнікаў акумулятарнага завода і двух праваабаронцаў ужо аштрафавалі на 300 базавых (8 100 рублёў), і гэта яшчэ не канец. З улікам сутак да суда, велізарных штрафаў і таго, што большасць актывістаў пасля судоў везлі ў ІЧУ зноў, гэта самая жорсткая хваля ціску на актывістаў за больш чым два гады пратэстаў супраць акумулятарнага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930