Знайсці
13.05.2020 / 15:10РусŁacБел

Глыбоцкага журналіста Змітра Лупача выпісалі з рэанімацыі. Але ў панядзелак яго зноў адправяць «на суткі»

Змітра Лупача выпісалі з рэанімацыйнага аддзялення Глыбоцкай раённай бальніцы. Ён трапіў туды пасля судовага працэсу, які адбыўся над ім 11 мая. У журналіста дыягнаставалі хваробу сэрца. Тым не менш яго ў панядзелак адправяць адбываць арышт, паведамляе БАЖ. 

Паводле Змітра, у рэанімацыі лекары назіралі за станам яго здароўя, каб не здарыўся інфаркт. За гэты час зрабілі абследаванне і выявілі захворванне сэрца.

У адрозненне ад умоў у ізалятары часовага ўтрымання, дзе не было магчымасці нармальна высыпацца, у лякарні наадварот давялося толькі ляжаць, — кажа журналіст.

У медустанове супрацоўнікі міліцыі Змітра Лупача не ахоўвалі, толькі суправаджалі машыну хуткай дапамогі 11 траўня і былі з ім у прыёмным пакоі. Пасля выпіскі з лякарні журналіст свабодна з жонкай дайшоў дадому. А потым прыехаў маёр міліцыі Сяргей Цырбан і ўручыў судовую пастанову.

У дакуменце паведамляецца, што суд улічыў заяву, якую Лупач напісаў перад ад’ездам у лякарню з будынка суда, калі адчуў сябе дрэнна пасля судовага слухання. Зміцер прасіў у сувязі з пагаршэннем стану здароўя адтэрмінаваць выкананне пакарання.

Яму зрабілі адтэрміноўку да 18 мая. Журналіст напісаў міліцыянтам распіску, што сам з’явіцца ў пастарунак у панядзелак і адбудзе прызначанае яму пакаранне — 10 сутак арышту.

«Медыкі параілі знайсці спакайнейшую працу. Але дзе яе ў Глыбокім знойдзеш, хіба што вартаўніком, і тое невядома, ці спакойная гэта праца», — сумна жартуе Зміцер.

Нагадаем, 11 мая суддзя Глыбоцкага раённага суда Дзмітрый Тарасевіч прызнаў Змітра Лупача вінаватым у парушэнні двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса. За сюжэт на тэлеканале «Белсат» пра дрэнны рамонт Глыбоцкага фізкультурна-аздараўленчага комплекса суддзя вынес штраф у памеры 45 базавых велічынь паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). А за сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім журналіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакаралі арыштам на 10 сутак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930