Знайсці
12.05.2020 / 19:5122РусŁacБел

Паплечнікі Ціханоўскага паведамляюць супярэчлівую інфармацыю пра тое, ці аформіў ён на кагосьці даверанасць

Існуе імавернасць, што давераная асоба блогера Ціханоўскага не зможа падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК і што папярэдняя інфармацыя аб тым, што даверанасць ўжо была аформлена, не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта паведамляў тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».

Паведамлялася, што даверанасць планавалася падпісаць праз адваката. Але, як стала вядома напярэдадні, 11 мая, адваката да Сяргея Ціханоўскага ў ІЧУ не пускаюць.

Аднак пазней на старонцы «Краіна для жыцця» ўкантакце з'явілася іншая інфармацыя — маўляў, інфармацыя аб адсутнасці даверанасці не адпавядае рэчаіснасці.

Нагадаем, 6 мая Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам. У МУС заявілі, што падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце.

Улады прызначылі выбары на 9 жніўня, а не на 30 жніўня, як меркавалася раней.

Падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы трэба да 15 мая.

Ціханоўскі знаходзіцца пад вартай і не зможа падаць дакументы ў ЦВК сам.

Раней паведамлялася, што некалькі чалавек маюць даверанасці на падачу яго дакументаў у ЦВК.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930