Знайсці
12.05.2020 / 16:541РусŁacБел

У пенсіянера ў Маладзечне проста на вуліцы скралі грэчку, сушкі і хлеб

Інцыдэнт адбыўся днямі на вуліцы Вольнай. У міліцыю патэлефанаваў 62-гадовы мужчына, які паведаміў пра тое, што стаў ахвярай зламыснікаў. Невядомыя на вуліцы стукнулі яго і выхапілі з рук торбу, у якой мужчына нёс некалькі пачкаў грэчкі, сушкі і бохан хлеба. А потым збеглі, але пенсіянер запомніў іх, расказала «Рэгіянальнай газеце» афіцыйны прадстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.

Арыенціроўку з прыметамі падазраваных перадалі ўсім нарадам і аператыўнікам. Але падазраваныя ўжо былі затрыманыя. Незадоўга да атрымання арыенціроўкі мужчын заўважылі праваахоўнікі. Падазраваныя хаваліся ў кустах, недалёка ад месца здарэння.

Іх даставілі ў пастарунак.

Падчас затрымання мужчыны ўжо былі п’яныя, што пацвердзіла медыцынскае даследаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера