Знайсці
12.05.2020 / 15:1718РусŁacБел

Жонка загінула, дачка ў Аўстраліі. Што вядома пра сям’ю Віктара Бабарыкі

Банкір Віктар Бабарыка абвясціў пра сваё жаданне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. «НН» сабрала факты пра ягоную сям’ю.

Жонка загінула на Мадэйры

У шлюбе з жонкай Марынай банкір пражыў амаль 30 гадоў. Трагедыя здарылася ў жніўні 2017 года на партугальскім востраве Мадэйра. Жанчына займалася дайвінгам і падплыла занадта блізка да адной з лодак, што прывяло да смерці.

Дайвінг — даўняе захапленне сям’і Бабарыкаў. Банкір пачаў займацца дайвінгам у 1999 годзе, на яго рахунку больш за 700 пагружэнняў. Пасля захапілася і яго жонка Марына.

Сам Бабарыка казаў, што яны з жонкай былі «жахліва розныя людзі», але зрабілі вялікую працу, каб сям’я адбылася.

«Яна змяніла мяне ў корані. Яна адвучыла мяне ад эгаізму. Яна зрабіла маё жыццё, — казаў Віктар. — Я не ўяўляю сабе, да чаго б мяне прывяло маё жыццё, калі б я быў адзін і будаваў яго на іншых прынцыпах, толькі для сябе. Гэты комплекс закладзены ў нас як адзінае цэлае: мы павінны быць у сям'і, мы павінны выхоўваць новых людзей і мы павінны змяняць гэты свет».

Марына Бабарыка займалася дабрачыннай і мецэнацкай дзейнасцю, яна ўзначальвала апякунскую раду фонду «Шанс».

Сын стварыў дабрачынныя платформы

Эдуард Бабарыка — сын банкіра, дастаткова вядомая асоба сярод мінскай публікі. 30-гадовы бізнэсмен стаў заснавальнікам краўдфандынгавай пляцоўкі «Улей», а пасля і праекта Molamola.

Эдуард таксама быў аўтарам некалькіх стартап-праектаў. Напрыклад, ідэі для планавання групавых падарожжаў elHobo.

Менавіта Эдуард стаў кіраўніком ініцыятыўнай групы бацькі.

Дачка жыве ў Аўстраліі

Віктар Бабарыка на вяселлі дачкі

Дачка Марыя таксама пайшла па банкаўскай лініі, працавала ў Лондане ў банкаўскай кампаніі J. P. Morgan Home. «Як загнаная, яна спала па 3-6 гадзін на суткі, не мела выхадных. Я быў у шоку, але яна сказала: «Ты ж мяне вучыў», — казаў Бабарыка ў «Току».

«У выніку яна плюнула на Лондан, плюнула на J. P. Morgan і пераехала жыць у Аўстралію, працуе там, шчаслівы чалавек. І я выдыхнуў», — казаў банкір. Цяпер ён бачыць дачку два разы на год: на Новы год (прыязджае яна) і цягам года (ці Бабарыка прыязджае ў Аўстралію, ці на нейтральнай тэрыторыі).

Глядзі таксама: «Ток» з Віктарам Бабарыкам

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930