Знайсці
12.05.2020 / 14:443РусŁacБел

Міністр Кавальчук пра наведванне канцлагера ў Трасцянцы: Гэта павінна быць дадатковым матывам для ўсіх спартсменаў, каб яшчэ лепш трэніравацца

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук падзяліўся ўражаннямі ад наведвання мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», піша Tribuna.com

Фота Сяргея Гудзіліна

«Для нашых спартоўцаў … Яны сёння наведваюць гэты аб'ект, гэта павінна паслужыць для ўсіх спартсменаў ўсёй краіны, гэта павінна быць дадатковым матывам, каб яшчэ лепш трэніравацца, каб выступаць лепш на спаборніцтвах, каб у даніну памяці тым людзям, якія загінулі, праслаўляць нашу краіну і паказваць, якія мы ёсць сёння», — сказаў Кавальчук у эфіры «Беларусь 5».

Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі, створаны немцамі ў наваколлі Мінска і чацвёрты па колькасці знішчаных вязняў сярод фашысцкіх канцлагераў Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930