Знайсці
12.05.2020 / 14:3816РусŁacБел

Бабарыка: Апошні раз я хадзіў на выбары ў 1994 — галасаваў за Шушкевіча

Сёння стала вядома пра намер банкіра Віктара Бабарыкі балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Цікава, што ў інтэрв'ю праекту «Ток» бізнэсмен прызнаваўся, што сам апошні раз хадзіў на выбары ў далёкім 1994 годзе. 

На пытанне Настассі Роўды, за каго ж Віктар Бабарыка галасаваў тады, ён адказаў, што аддаў свой голас за Шушкевіча. «Не хацеў галасаваць, але галасаваў», — прызнаўся банкір.

«Я дакладна ведаў, што гэта не тая гісторыя. Было два варыянты: галасаваць супраць усіх або галасаваць за кагосьці. З усіх, «супраць» — гэта была б найбольш правільная пазіцыя. Да таго ж я быў упэўнены, што не набярэцца галасоў, ды і ментальна мне Шушкевіч быў бліжэйшы. Калі раздзяліць сферу ўплыву ў грамадстве на правільны трохкутнік: палітыка — улада, культура — інтэлігенцыя, інтэлект, грошы, то мне найбліжэйшы менавіта інтэлект.

Была і чацвёртая сіла, нацыяналізм. Да 1994 года мне пашанцавала працаваць у НДІ парашковай металургіі, які быў досыць уцягнуты ў фармаванне руху «Народнага фронту», у нас дыскусіі праводзіў Пазняк, Хадыка — і гэта быў аграмадны ўнёсак у развіццё самасвядомасці. На жаль, усім хацелася пабачыць вынік пры жыцці, заліць крывёю праспекты… Рускамоўных заўтра навучыць усіх гаварыць па-беларуску. Часу не хацелася марнаваць на гэта, усім хацелася ўсё проста заўтра атрымаць — атрымалі тое, што атрымалі.

Зыходзячы з гэтых чатырох сіл, ментальна мне быў найбліжэйшы інтэлект. Таму я галасаваў за Шушкевіча. Пасля гэтага ні на адныя выбары я не хадзіў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930