Знайсці
12.05.2020 / 14:329РусŁacБел

Кіраўніком ініцыятыўнай групы Бабарыкі будзе яго сын

Эдуард Бабарыка, фота Tut.by

Ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты ўзначаліць сын Віктара Бабарыкі Эдуард. Пра гэта банкір, які сёння заявіў, што будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта, паведаміў Tut.bу.

Таксама Віктар Бабарыка сказаў, што ў ініцыятыўную групу зараз набіраюць у ручным рэжыме, па гарадскім тэлефоне.

«Мне вельмі патрэбныя людзі, якія гатовыя працаваць у штабе і збіраць подпісы. Бо рашэнне я прыняў, але тэрміны вельмі сціснутыя. У мяне ёсць варыянт, як вырашыць праблему — 4 тысячы подпісаў у дзень, але мне патрэбныя людзі, якія гатовыя стаць каардынатарамі і працаваць у штабе ў ініцыятыўнай групе», — адзначыў Віктар Бабарыка.

Эдуард Бабарыка ўзначальвае краўдфандынгавую пляцоўку Ulej.by, якая збірае грошы на разнастайныя праекты.

Банкір Віктар Бабарыка ідзе ў прэзідэнты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930