Знайсці
12.05.2020 / 14:14РусŁacБел

Пітную ваду аднеслі да сацыяльна значных тавараў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўдакладніла пералік сацыяльна значных тавараў, на якія распаўсюджваецца рэгуляванне коштаў. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 7 мая 2020 года №36, паведамляе Звязда.

У прыватнасці, да сацыяльна значных тавараў цяпер адносіцца рыба свежамарожаная ў тушках, з галавой і без, патрошаная і непатрошаная (сямейства карпавых, трасковых, селядцовых, скумбрыевых, аргенцінавых), за выключэннем рыбных тавараў і вырабаў з рыбы, рыбнага філе. У спіс сацыяльна значных тавараў не ўваходзіць дэсертнае, шакаладнае, фруктовае масла з іншымі напаўняльнікамі, топленае масла. Да сацыяльна значнай ставіцца толькі вагавая або фасаваная пшанічная мука вышэйшага, першага і другога гатункаў без дадаткаў.

МАРГ удакладніў, якое мяса адносіцца да сацыяльна значнага.

Гэта ялавічына (у паўтушах і чвэртках) і свініна (у тушах і паўтушах), што рэалізуюцца па гатунках ў адпаведнасці са стандартамі раздзелкі дадзеных відаў мяса для рознічнага гандлю. Таксама ў спісе буйнакавалкавыя мясныя без костак і мясакасцявыя натуральныя паўфабрыкаты з ялавічыны і свініны (за выключэннем буйнакавалкавых бескасцявых мясных паўфабрыкатаў з высокакаштоўных частак тушы ялавічыны і свініны — выразкі, доўгія мышцы, паляндвічнай і шыйнай частак, высакаякаснай ялавічыны, а таксама буйнакавалкавых бескасцявых паўфабрыкатаў іншых найменняў з названых частак тушы).

Да сацыяльна значнай цяпер адносіцца негазаваная пітная вада без смакавых дабавак (расфасаваная ў ёмістасці), у тым ліку для дзіцячага харчавання, за выключэннем мінеральнай.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930