Знайсці
12.05.2020 / 12:5021РусŁacБел

Лукашэнка пра пнеўманіі: «Ужо няма такога прыросту, як было 2-3 тыдні таму»

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння на нарадзе, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, натуральна, чым больш шырока праводзіцца тэставанне, тым больш фіксуецца выпадкаў захворвання. Аднак галоўнае — надаць увагу захворванню на пнеўманіі, і не толькі на фоне каранавіруса. «Учора я даў каманду, каб неадкладна прадставілі мне прагноз не па COVID-19 (у нас гэты прагноз ёсць), а па пнеўманіях. Па ўсіх пнеўманіях, у тым ліку кавідных, — сказаў ён. — У нас, і не толькі ў нас, усюды, праблема нумар адзін у лячэнні — гэта пнеўманіі».

Што тычыцца пнеўманій, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі ўжо няма такога прыросту, як было нават 2-3 тыдні таму. «Дай бог нам на гэтым узроўні вытрымаць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930