Знайсці
12.05.2020 / 11:3717РусŁacБел

Ганна Канапацкая такі ідзе ў прэзідэнты

Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заявіла пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Мэта яе кампаніі — мірнае рэфармаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання і эканомікі на карысць грамадзян Беларусі, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

На прэс-канферэнцыі, якую Канапацкая сімвалічна сабрала ў «Прэзідэнт-гатэлі», экс-дэпутатка заявіла, што сітуацыя апошніх месяцаў толькі абвастрыла даўно існуючыя праблемы ў грамадстве і прадэманстравала няздольнасць дзяржавы абараніць сваіх грамадзян, забяспечыць упэўненасць у заўтрашнім дні, даць сацыяльныя гарантыі і магчымасць атрымліваць своечасовую дапамогу, быць забяспечанымі своечасовай інфармацыяй.

— Як вынік такой палітыкі мы бачым цяпер поўны крызіс даверу да ўлады з боку беларусаў, асабліва ў рэгіёнах. Я не хачу быць старонняй назіральніцай за гэтымі дэструктыўнымі працэсамі, я хачу ўплываць на працэсы і рэфармаваць іх, — заявіла Канапацкая.

Экс-дэпутатка адзначыла, што сёння важна ствараць рэальныя інструменты падтрымкі і развіцця мясцовага бізнэсу, які можа стаць драйверам росту эканомікі і забеспячэння самазанятасці беларусаў, асабліва ў рэгіёнах.

— Я як жанчына-палітык не падзяляю каштоўнасць мужчынскіх цацак, што дэманструюць сілу і ўладу, якія прыйшлі да нас з савецкага мінулага. Для мяне важныя чалавечнасць, добрасуседства, палітычны нейтралітэт, свабода. Я не абяцаю, а раблю і нясу адказнасць за вынік, — адзначыла Канапацкая.

Канкрэтны фармат кампаніі дэпутатка будзе вызначаць і карэктаваць у залежнасці ад сітуацыі ў краіне наогул і ад выніку разгляду яе чарговага звароту аб неканстытуцыйнасці прызначэння прэзідэнцкіх выбараў сёмым і, як лічыць Канапацкая, нелігітымным складам Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930