Знайсці
12.05.2020 / 07:334РусŁacБел

Біёлаг патлумачыла, у каго фармуецца імунітэт да каранавіруса

Моцны і працяглы імунітэт фармуецца толькі ў 7—8% перахварэлых на COVID-19, нярэдка самы ўстойлівы імунітэт атрымліваюць пацыенты, у якіх хвароба праходзіла цяжка, паведаміла ria.ru доктар біялагічных навук, прафесар Школы сістэмнай біялогіі GMU ў ЗША Анча Баранава.

«У нас ёсць людзі, якія перахварэлі, у іх была тэмпература і кашаль, але ў іх няма антыцелаў да каранавіруса (такіх пацыентаў каля сямі-васьмі адсоткаў). Гэта значыць, што яны пазбавіліся ад інфекцыі з дапамогай інтэрферонаў, якія аператыўна выпрацоўваюцца ў арганізме чалавека ў адказ на вірус. У гэтым выпадку інтэрфероны самі справіліся, і антыцелы не ўзніклі, таму ў гэтых перахварэлых няма імунітэту да COVID-19», — сказала Баранава.

Па словах біёлага, процівагу гэтай групе пацыентаў складаюць перахварэлыя на каранавірус людзі з вялікай колькасцю антыцелаў і добрым імунітэтам. Такіх людзей таксама сем-восем адсоткаў.

«У нас ёсць супер-людзі, у якіх такі магутны імунны адказ, што іх антыцелы можна выкарыстоўваць для лячэння іншых людзей канвалесцэнтнай плазмай, што і робіцца», — дадала Баранава.

Эксперт адзначыла, што паміж гэтымі дзвюма групамі размясціліся астатнія перахварэлыя на каранавірус. У іх узнікае імунітэт рознай сілы, аднак як мінімум у 40% ён даволі слабы.

У некаторых перахварэлых, па словах Баранавай, узровень антыцелаў, то бок імунітэт, прыкметна падае на працягу месяца. У гэтай групы здаровых узнікае рызыка паўторнага заражэння.

«Усё гэта — вынік простай тэзы, што людзі розныя і па-рознаму пераносяць захворванне. Навукоўцы высветлілі, што больш трывалы імунітэт — у людзей старэйшага веку, якія перанеслі цяжкую форму COVID-19», — сказала эксперт.

Як удакладніла біёлаг, гэтыя веды пра тое, як і ў каго фармуецца імунітэт да COVID-19, атрыманыя кітайскімі навукоўцамі падчас абследавання 171 пацыента. Даследаванні праходзілі пад кіраўніцтвам прафесара Фан Ву (Fum Wu) у Шанхайскім медыцынскім цэнтры і шэрагу іншых навуковых устаноў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930