Знайсці
11.05.2020 / 19:5712РусŁacБел

Незалежны журналіст Зміцер Лупач у рэанімацыі. Пасля суда ў яго здарыўся гіпертанічны крыз

10 сутак арышту і 45 базавых (1215 рублёў) штрафу прысудзіў суддзя Глыбоцкага раённага суда Дзмітрый Тарасевіч журналісту з Глыбокага Змітру Лупачу. Яго судзілі 11 мая паводле двух артыкулаў — «Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» і «Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў», паведамляе БАЖ.

Пасля сканчэння судовага слухання Змітра Лупача каля будынка суда чакалі міліцыянты на машыне. У іх на руках ужо была завераная пастанова суда, хоць сам Зміцер яе пакуль так і не атрымаў.

Журналісту стала дрэнна ў будынку суда, жонка памерала яму ціск — ён быў высокі, тады яна выклікала хуткую. Фельчар хуткай дапамогі пацвердзіла, што ў Змітра гіпертанічны крыз. Журналіста адвезлі ў Глыбоцкую раённую бальніцу. Карэту хуткай дапамогі суправаджаў міліцэйскі аўтамабіль.

Паводле слоў жонкі Змітра Лупача, пасля прыбыцця ў лякарню яго паклалі ў рэанімацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера