Даслаць навіну
Знайсці
11.05.2020 / 17:25 45

Кузняцоў: Ні Ціханоўскі, ні Цапкала не здольныя сабраць 100 тысяч подпісаў

Заснавальнiк «Моцных навiн» Пятро Кузняцоў выказаўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра будучую прэзідэнцкую кампанію. 

Ужо цяпер няўзброеным вокам відаць, што галоўнымі дзейнымі асобамі будучай прэзідэнцкай кампаніі, акрамя самога Лукашэнкі, стануць Ціханоўскі і Цапкала.

Карціна — любата. Ёсць дзейны кіраўнік, ён — «усенародна абраны» і такім і застанецца. Ёсць «вулічны граміла» ў асобе Ціханоўскага, і ёсць паважаны кандыдат, з вопытам і бэкграўндам, тыпу з наменклатуры, для ўмеранага, удумлівага і баязлівага абывацеля, які будзе запэўніваць сябе, што, прагаласаваўшы за Цапкалу, ён ужо здзейсніў пратэст супраць рэжыму.

Карціна настолькі прыгожая, што ўсе астатнія персанажы ў ёй бачацца проста статыстамі.

Аднак ёсць адзін момант. Ні Ціханоўскі, ні Цапкала, ні нават яны разам не здольныя сабраць подпісы за сваё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

Збор подпісаў — гэта пякельная праца, у якой спалучаецца і велізарная фізічная нагрузка хаджэння па кватэрах або стаяння ў пікетах і проста каласальны псіхалагічны прэсінг вострых стасункаў на палітычныя, бытавыя і жыццёвыя тэмы з зусім рознымі, часам і неадэкватнымі людзьмі.

Каб сабраць 100 000 подпісаў, неабходна не толькі разгарнуць штабы ва ўсіх абласных гарадах (як мінімум), але і мець не менш за 3000 чалавек, якія будуць рэальна кожны дзень хадзіць па кватэрах па ўсёй краіне, а не проста лічыцца ў спісах. Гэта значыць, 3000 байцоў з жалезным характарам, дубовым дахам і, не пабаюся гэтага слова, спецыяльнай падрыхтоўкай.

Набраць такую каманду за тыдзень праз інтэрнэт катэгарычна немагчыма. Такія каманды фармуюцца гадамі праз удзел у самых розных кампаніях. І такая каманда сёння ў Беларусі можа быць сфарміравана толькі з рэсурсаў усіх апазыцыйных дэмакратычных партыяў. Там, на ўсіх, столькі менавіта такіх людзей і набярэцца.

Партыі і арганізацыі тытульнай апазіцыі ўдзельнічаюць у электаральных кампаніях з разу ў раз па прынцыпе «на працу», фарміруючы адпаведны касцяк. Дапамагае ім у гэтым і рэжым, звальняючы самых заўзятых, асуджаючы іх на статус вечна беспрацоўных — для такіх людзей выбары становяцца рэальным момантам падзарабіць хоць трохі грошай на тых самых подпісах, і яны гатовыя працаваць.

І вось цікавы расклад. Тая самая тытульная апазіцыя, якая тэарэтычна яшчэ можа сабраць тыя самыя 100 000 подпісаў, яна сёння фактычна ў палітыцы аўтсайдар — настолькі яна скампраметаваная, дэматываваная і надакучыла.

Галоўныя дзейныя асобы, паўтаруся, сабраць подпісы за сябе рэальна, па-сапраўднаму, не ў стане. Перакупіць апазіцыйны актыў так хутка таксама мала рэальна — гэта велізарны кавалак працы, усіх іх падняць і з кожным пагаварыць.

Адчуванне, што сцэнарысты падрыхтавалі нам ідэальную імітацыю і шоу, з выразнымі ролямі і акцёрамі на гэтых ролях. У стагоддзе цыфравізацыі і дыджыталізацыі для таго, каб рэалізаваць гэтае шоу, аказаліся не патрэбныя структуры, актывісты, вопыт і напрацоўкі і да таго падобнае. Спатрэбіўся добры піяр, абмеркаванне ў фэйсбуку, адпаведны запыт на новых асоб.

Інтрыга асабіста для мяне застаецца толькі адна: зарэгіструюць ці не зарэгіструюць Ціханоўскага. Гэта цікава, таму што яго нерэгістрацыя будзе азначаць, што ён будзе ганяць па Беларусі і збіраць свае сустрэчы і мітынгі па-за прававым полем, а гэта значыць, што КДБ і АМАП будуць працаваць на расслабоне, знішчаючы пратэстны патэнцыял грамадства патроху.

Яго рэгістрацыя будзе азначаць, што на працягу кампаніі ён будзе накручваць людзей спакойна, і ўладзе, з высокай доляй верагоднасці, прыйдзецца душыць гэтую справу ўжо на плошчы адным маштабным ударам (што, па-мойму, для іх з'яўляецца рызыкай).

У сітуацыі ж, калі загадзя вядома аб няздольнасці галоўных дзейных асоб выканаць фармальную ўмову ў 100 тысяч подпісаў (уласна, пачынаючы з 2006 года ніхто яе не выконваў ні разу), менавіта рэгістрацыя або нерэгістрацыя таго ці іншага кандыдата будзе азначаць, які менавіта сцэнар выбіраюць улады.

Пятро Кузняцоў, facebook.com 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
меркаванне / адказаць
12.05.2020 / 14:25
Спартовец, лічыцца, што разумныя вучацца на чужых памылках, а дурні на сваіх. Сёння можна лёгка знайсьці інфармацыю пра тое, кем былі да лугандона безлер, платніцкі, губараў і інш. І як там усё пачыналася. Але бедарусам свая апазіцыя абрыдла, захацелася нешта новенькага, абы самім заставацца на канапе. Ну-ну..
 
 
0
Козік / адказаць
12.05.2020 / 23:32
Эхо, Помедленней, пожалуйста, я записываю...)))  Як я разумею, ты не кандыдат на масоўку і штосці хацеў прапанаваць.  Ну дык давай, не саромейся, развівай сваю думку далей.  Што ты напісаў тут вышэй - чыстай вады папулізм.  Трэба канкрэтныя прапановы ці дзеянні.  Плошча 2006, 2010 - паўстанні беларускага народа, задушаныя акупацыйным рэжымам. Гэта канкрэтныя дзеянні, наша гісторыя і мы ведаем яе герояў.  Прапануеш Плошчу 2020 ці што????
0
Козік / адказаць
12.05.2020 / 23:39
Змт,мне здаецца, што табе трэба схадзіць на медкамісію...  Дарэчы, ты можаш ажыццявіць свае мары і аказацца ў адной палаце з царом.  У яго дыягназ ..... пастаўлены, а ў цябе яшчэ не.  Не адкладай з візітам да доктара... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30