Знайсці
11.05.2020 / 11:138РусŁacБел

У прэзідэнты ідзе бізнэсвумэн з транспартнай кампаніі

Сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Беларусі вылучае мінчанка Наталля Кісель, ІПэшніца, намеснік дырэктара транспартнай кампаніі па грузаперавозках.

Зараз фарміруецца ініцыятыўная група па зборы подпісаў выбаршчыкаў у яе падтрымку. Пра гэта Tut.by паведаміў Сяргей Штода, старшыня Асацыяцыі грузаперавозчыкаў «Рэгіён 8», кіраўнік перадвыбарчага штаба Наталлі.

Наталлі Кісель 51 год, жыве ў Менску. Замужам, мае двое дзяцей. Працуе ў сферы грузаперавозак — яна намеснік дырэктара ПГУП «Кісель В. В.», а таксама індывідуальны прадпрымальнік. У Наталлі тры вышэйшыя адукацыі. Раней яна мела акрэдытацыю пры Дэпартаменце банкруцтва — антыкрызісны кіраўнік катэгорыі «В».

Досведу як палітык Наталля Кісель не мае. Пакуль што ўся яе актыўнасць праходзіла ў сферы грузаперавозак. Напрыклад, яна брала ўдзел у перамовах з прадстаўнікамі Мінтранса з нагоды скандалу, які разгарэўся на фоне размеркавання «дазволаў» — польскіх дазволаў для паездак для беларускіх фірмаў.

Па словах кіраўніка перадвыбарчага штаба, праграма Наталлі Кісель будзе сфарміравана пасля 15 мая.

Чарговыя выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930