Знайсці
10.05.2020 / 16:2370РусŁacБел

Адзінага кандыдата ад апазіцыі не будзе

Удзельнікі праймерыз ад апазіцыі зрабілі заяву, што не будуць вызначаць адзінага кандыдата па выніках праймерыз. Яны лічаць, што паўнавартасны ўдзел у выбарчай кампаніі ў цяпершаніх умовах з’яўляецца немагчымым.

«Заяўляем, што аб'яўленне і правядзенне выбараў ва ўмовах разгару эпідэміі каранавіруса недапушчальна і злачынна», — адзначаецца ў заяве.

Кампанія лічыць, што паўнавартасны ўдзел у выбарах у гэтых умовах з’яўляецца немагчымым.

Палітыкі выказалі падзяку ўсім грамадзянам Беларусі, якія прынялі актыўны ўдзел у працэдурах праймерыз.

Яны прызналі, што ў абставінах, якія склаліся, немагчыма рэалізаваць усе закладзеныя ў праймерыз працэдуры і вызначыць адзінага кандыдата.

У заяве палітыкі аб'явілі пра старт кампаніі «За Беларусь без дыктатуры!».

Яны плануюць выкарыстанне легальных інструментаў выбарчай кампаніі ў перыяд збору подпісаў для мабілізацыі, аб’яднання і падтрымкі грамадзян Беларусі, якія прагнуць перамен.

Кандыдаты праймерыз Юрый Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў фармуюць супольную ініцыятыўную групу і пачынаюць кампанію, асноўныя мэты якой — адстаўка Лукашэнкі, сумленныя выбары і сістэмныя рэформы для новай Беларусі.

Нагадаем, паводле вынікаў анлайн-галасавання праймерыз, перамогу ў інтэрнэце атрымаў Мікалай Казлоў — 39,8%.

Раней заяўлялася, што ўдзел у анлайн-галасаванні возьмуць да 100 тысяч чалавек, а адзінага кандыдата абяруць на з'ездзе ў канцы мая. Але праз небяспеку каранавіруса рэалізаваць планы не ўдалося.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера