Знайсці
09.05.2020 / 17:201РусŁacБел

Сёння стартаваў яшчэ адзін футбол у Еўропе. У гэтым рэгіёне ўжо два тыдні не фіксуецца каранавіруса

Беларускі футбол больш не адзіны на кантыненце.

Фота з Вікіпедыі

9 мая стартавала прэм'ер-ліга (Effodeildin) футбольнага чэмпіянату Фарэрскіх выспаў. Там у першынстве бяруць удзел 10 клубаў, і сёння праходзяць усе пяць матчаў.

Старт прэм'ер-лігі быў адкладзены з-за ўспышкі каранавіруса.

На выспах жыве ўсяго 48 тысяч насельніцтва, Фарэры з'яўляюцца аўтаномным рэгіёнам Даніі, але маюць шырокую самастойнасць, уключна са зборнай і прадстаўніцтвам у еўракубках.

З пачатку сакавіка на каранавірус захварэлі 187 чалавек, але ніхто не памёр.

Прычым 17 сакавіка колькасць выпадкаў склала максімальныя 29, а з 24 красавіка новых фактаў каранавіруса не фіксуецца зусім (23-га красавіка былі два выпадкі).

На наступным тыдні, 16 мая, павінна аднавіцца нямецкая бундэсліга. Чэмпіянаты Францыі, Нідэрландаў і Бельгіі аднаўляцца не будуць. Італія, Англія і Іспанія пад пытаннем. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031