Знайсці
09.05.2020 / 15:551РусŁacБел

На Століншчыне 146 чалавек з пнеўманіямі — афіцыйныя звесткі

Як распавёў раённай газеце «Навiны Палесся» галоўны доктар Столінскай ЦРБ Віктар Майсюк, па стане на 7 мая ў раёне было зарэгістравана 107 станоўчых тэстаў на COVID-19. Ёсць сярод захварэлых і медработнікі.

З пнеўманіяй на лячэнні ў цэнтральнай раённай бальніцы знаходзяцца 146 пацыентаў, два з іх — на штучнай вентыляцыі лёгкіх, адзін мае патрэбу ў кіслароднай падтрымцы.

Двух пацыентаў з пнеўманіяй і спадарожнымі хранічнымі захворваннямі выратаваць не ўдалося. Узрост абодвух — больш за 60 гадоў. У аднаго з памерлых тэст на каранавірус аказаўся станоўчым.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, на базе Столінскай ЦРБ створаны інфекцыйны шпіталь, прызначаны для лячэння хворых з прыкметамі каранавіруснай інфекцыі і пнеўманіяй. Для гэтага задзейнічаны тэрапеўтычнае, хірургічнае і неўралагічнае аддзяленні — усяго 165 ложкаў. Таксама перапрафілявана і знаходзіцца ў рэжыме чакання новых пацыентаў аддзяленне траўматалогіі — яшчэ 30 ложкаў.

У Столінскім раёне — трохі больш за 70 тысяч жыхароў. 

Як правіла, пнеўманія развіваецца ў прыкладна 13—20% носьбітаў COVID-19. Адпаведна, па колькасці вірусных пнеўманій можна ацаніць рэальнае распаўсюджанне эпідэміі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930