Знайсці
09.05.2020 / 13:544РусŁacБел

У Бабруйску пасля акцыі «Антыпарад» затрымалі 15 чалавек

Жыхар Бабруйска Дзяніс М. распавёў «Радыё Свабода», што пасля акцыі «Антыпарад» у горадзе адбыліся затрыманні. Тут правесці акцыю заклікаў блогер Сяргей Ціханоўскі, затрыманы 6 мая і асуджаны на 15 сутак.

Паводле яго, агулам было затрымана каля 15 чалавек, якія накіроўваліся ў бок вакзала, ішлі па вуліцы, махалі рукамі і крычалі «Стоп таракан!». Сярод іх былі бабруйчане і прыезджыя. За пратэстоўцамі ехала машына міліцыі, усе яны былі затрыманыя, іх павезлі ў аўтобусе.

Як расказала «Свабодзе» прэс-сакратарка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна, у Бабруйску затрымалі кіраўніцу Бабруйскай арганізацыі АГП і прафсаюза РЭП Галіну Смірнову, актывістаў Уладзіміра Раманоўскага і Аляксандра.

«Яны ішлі карміць галубоў, раздаваць газеты. Раздалі газеты каля лазні — паехаў аўтазак з магілёўскімі нумарамі», — паведаміла Красуліна.

Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў Бабруйскім РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930