Знайсці
08.05.2020 / 23:0136РусŁacБел

Расійская школьніца гадзіну прастаяла на цвіках і прысвяціла рэкорд ветэранам

Школьніца з Екацярынбурга Караліна Чарных прастаяла 1 гадзіну і 17 хвілін на цвіках і прысвяціла рэкорд ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе «Комсомольская правда».

11-гадовая Караліна ў гонар 75-годдзя Перамогі захацела зрабіць нешта мужнае і такім чынам падзякаваць ветэранам за мірныя гады.

«Стаянне на цвіках патрабуе мужнасці, і я падумала, што гэта годны рэкорд у памяць пра маіх прадзедаў і прапрадзедаў, якія па-геройску ваявалі на франтах Другой сусветнай вайны», — патлумачыла дзяўчынка.

Яна ўдакладніла, што адна хвіліна знаходжання на цвіках азначае год мірнага жыцця пасля вайны. Устанавіць рэкорд ёй дапамаглі ваенныя песні і фільм «У бой ідуць адны старыя».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера