Знайсці
08.05.2020 / 22:472РусŁacБел

У Гродне затрымалі і асудзілі двух удзельнікаў сустрэчы з блогерам Ціханоўскім

Кіраўнік фрык-тэатра «Гексаген» рэжысёр Васіль Калач быў затрыманы 8 мая каля свайго дома на вуліцы Белыя Росы ў Гродне. Прычына — удзел у сустрэчы 26 красавіка, якую арганізаваў у парку Жылібера аўтар блога «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі, піша Hrodna.life.

Жонка рэжысёра Таццяна Калач паведаміла ў рэдакцыю Hrodna.life аб магчымым затрыманні яшчэ раніцай. Іншых здагадак, што магло здарыцца з Васілём, у яе не было.

«Вася з раніцы пайшоў на працу прыкладна ў 8.00. Ён павінен быў дапамагчы брату на рынку і не дайшоў. Машына стаіць прыпаркаваная, тэлефон яго не адказвае, выключаны. Спрабавала тэлефанаваць у міліцыю — нічога не кажуць».

Верагодна, яго затрымалі з-за яго ўдзелу ў стрыме «Страна для жизни».

Васіля Калача забралі ў РАУС Ленінскага раёна на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). Праз некалькі гадзін яго асудзілі на 5 сутак арышту.

Вядома і пра іншыя затрыманні ўдзельнікаў сустрэчы ў Гродне.

Увечары 7 мая міліцыя забрала з кватэры грамадскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева, піша «Гарадзенская вясна». Яго засудзілі да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Паведаміць, дзе і калі яго будуць судзіць, Лаўрэнцьеву не далі магчымасці.

Аляксандра Лаўрэнцьева судзілі па ўсёй верагоднасці таксама за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім.

Руслан Кулевіч, Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера