Знайсці
08.05.2020 / 21:391РусŁacБел

Гамельчука асудзілі на 15 сутак за ўдзел у акцыі ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага

Суд Цэнтральнага раёну Гомля асудзіў Юрыя Ўласава на 15 сутак за ўдзел у акцыі ў падтрымку арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага. Уласава затрымалі 7 траўня разам яшчэ з 19 удзельнікамі акцыі. Усіх, апроч Уласава, пад ноч адпусьцілі. Уласава завезьлі ў ізалятар.

Як паведаміў «Свабодзе» гомельскі актывіст Аляксей Елісееў, суд прайшоў літаральна за некалькі хвілін, прычым пачаўся ў абедны перапынак, таму ахвотныя не змаглі трапіць на паседжаньне.

7 траўня ў Гомлі на плошчы Леніна прайшла акцыя падтрымкі блогера Сяргея Ціханоўскага. Сабралася каля 40 чалавек. Людзі скандавалі «Стоп таракан! Но пасаран!». «Стоп таракан» — слоган онлайн-супольнасьці «Страна для жизни», якую арганізаваў Сяргей Ціханоўскі.

Праз 35 хвілін пасьля пачатку акцыі ўдзельнікаў пачалі затрымліваць амапаўцы. Затрымалі 20 чалавек. На некаторых склалі пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства).

Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам 6 траўня, пазьней перавезьлі ў гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня. Потым на канале «Страна для жизни» зьявіўся ягоны зварот пра тое, што ён мае намер стаць кандыдатам у прэзыдэнты.

ДЗ, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера