Знайсці
08.05.2020 / 14:545РусŁacБел

Казаў, што з арміі Абіджана: даверлівую, але прагную жанчыну развялі на $19 тысяч

Фота Надзеі Бужан

Следчымі ў Асіповічах расследуецца крымінальная справа па ч.4 арт.209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

У красавіку 2019 года 39-гадовая жанчына ў сацыяльнай сетцы пазнаёмілася з мужчынам, які прадставіўся служачым арміі Абіджана [такой краіны няма, ёсць горад у Кот д'Івуары — НН]. У перапісцы ён папрасіў жанчыну напісаць ад яго імя ліст адвакату, які дапаможа атрымаць яму спадчыну. За гэта ён паабяцаў пацярпелай 1,5 мільёна даляраў.

Жанчыне прыйшоў адказ са згодай «адваката» дапамагчы. Спадзеючыся атрымаць узнагароду, пацярпелая пералічвала грошы нібыта на аплату розных збораў і камісій. Такім чынам, з красавіка 2019 па сакавік 2020 года жанчына перавяла невядомаму 19 тысяч даляраў.

Следчыя збіраюць інфармацыю аб міжнародных пераводах і дапытваюць сведак. Расследаванне працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера