Знайсці
08.05.2020 / 13:5343РусŁacБел

Фельчар з хуткай у Лідзе заявіў пра ціск на працы — і атрымаў 7 сутак

Фельчара хуткай дапамогі ў Лідзе Паўла Палейчыка асудзілі на сем сутак. Затрымалі яго ў чацвер увечары. Раней, 22 красавіка, медык удзельнічаў на сустрэчы з аўтарам Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргеем Ціханоўскім, дзе выказаўся пра эпідэмію ў горадзе і сітуацыю ў бальніцы.

Фота са старонкі «Укантакце».

Інфармацыю пацвердзіла жонка Паўла Юлія (яна таксама працуе ў Лідскай раённай бальніцы):

«Далі 7 сутак. За што, не ведаю. Я на судзе не была, дома з дзецьмі», — расказала яна.

Паўлу 26 гадоў. На хуткай у Лідзе ён працуе з 2014 года. Пасля заканчэння Слонімскага медыцынскага каледжа год адпрацаваў дыспетчарам, затым фельчарам рэанімацыі. У інтэрв'ю «Свабодзе» Павел сцвярджаў, што кіраўніцтва ніколі не мела прэтэнзій да яго працы, але пасля выступу ў Ціханоўскага пачаўся ціск.

«Страх, што творыцца… Была сітуацыя ў нас — адправілі брыгаду на падазрэнне з каранавірусам у пальчатках і масках, без касцюмаў. Ад загадчыцы было ўказанне, каб не стваралі паніку ў насельніцтва. Выехалі…

Я выказаўся — мяне знялі з рэанімацыі, пасадзілі дыспетчарам, тыпу заткнулі рот.

Медыкам нічога не хапае. Пульсаксіметраў на хуткай — адзін-два», — распавёў у жывым эфіры ў Ціханоўскага фельчар.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера