Знайсці
08.05.2020 / 10:514РусŁacБел

Ярмошына спрагназавала, колькі будзе кандыдатаў на выбарах

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня. Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына спрагназавала, колькі будзе ў выніку кандыдатаў, піша sb.by.

«Новыя асобы ў Інтэрнэце я бачу. А вось ці збяруць гэтыя новыя асобы подпісы — не ведаю. Хацелася б: гэта заўсёды цікава, гэта заўсёды павышае цікавасць да выбараў і, такім чынам, яўку выбаршчыкаў», — сказала яна.

Лідзія Ярмошына паведаміла таксама, што звычайна на прэзідэнцкіх выбараў падпісныя асобы рыхтуюцца з разліку на 10 ініцыятыўных груп для збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў:

«Калі гэтых груп будзе менш, мы проста дзелім на іх астатнія бланкі. У 2010 годзе ў нас было 10 ініцыятыўных груп і кандыдатаў, пяць гадоў таму — 4. На першых выбарах было 8 кандыдатаў. Заўсёды па-рознаму.

Думаю, на цяперашніх выбарах колькасць кандыдатаў будзе ў межах пяці, не больш», — сказала кіраўнік ЦВК.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930