Даслаць навіну
Знайсці
08.05.2020 / 09:30 7

Памяці Вольгі Дзядзюлі

Пра выкладчыцу літаратуры Коласаўскага ліцэя Вольгу Дзядзюлю ўспамінае яе вучаніца Марыля Васючэнка. 

Павялічыць

Фота Вікторыі Харытонавай, публікуецца з ласкавае згоды аўтара.

Пайшла з жыцця спадарыня Вольга Дзядзюля, выкладчыца сусветнай літаратуры Коласаўскага ліцэя. Памятаю, яна была выкладчыца, якая:

1. Як маці клапатліва нагадвала нам, «творчым асобам», што неабходна штодня мыць ногі і мяняць шкарпэткі.

2. Заўсёды дазваляла адзначаць дні нараджэння тортам і гарбатай на парах па літаратуры, але КОЖНЫ мусіў штосьці сказаць пра імянінніка.

3. Чакала арыгінальнага прачытання твораў. Бацька распавёў ёй, што з усіх герояў «Вайны і міру» я ўпадабала толькі «маленькую княжну, бо яна не рабіла нікому зла, распавядала свае маленькія гісторыі ў цені мужа, а ўсе гэтыя снобы і мізантропы ёю пагарджалі». — «Малайчына. Не чапайце. Арыгінальнае прачытанне. Сваё». 

4. Магла чытаць лекцыю, стоячы, як балерына, на адной назе. А мы зачаравана сачылі за пакручастым сюжэтам.

5. Даглядала аранжарэю кветак.

6. Дазваляла выбіраць любы верш аўтара для дэкламавання. Мы былі абмежаваны толькі аб'ёмам уласнай памяці. Асалодай было прагартаць цэлы томік, выбіраючы дэсерт для заўтрашняга паэтычнага банкета. Праўда, ліцэйская легенда кажа, што быў навучэнец, які з вернасцю менестрэля заўжды чытаў адзіны верш свайго жыцця — «Пагоню».

7. Яна проста — БЫЛА. Былі выкладчыкі суворыя (я аднойчы ад вялікага піетэту згубіла Грэнландыю на мапе — хто ж ведаў, што яна ў Заходнім паўшар'і), былі крэатыўныя (што запаўнялі журнал рознакаляровымі асадкамі і выкладалі японскую мову факультатыўна), былі запрошаныя прафесары (канспект за трыместр займаў 3 агульныя сшыткі), а была — спадарыня Вольга Дзядзюля. Цяпер — назаўжды. Ад сэрца да сэрца…

Марыля Васючэнка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Марыля / адказаць
08.05.2020 / 13:00
Фотаздымак зроблены Вікторыяй Харытонавай, публікуецца са згоды аўтара. Шаноўная рэдакцыя, пазначце, калі ласка. Дзякуй.
0
МіколаА / адказаць
08.05.2020 / 13:46
Светлая памяць!
0
Natallia / адказаць
08.05.2020 / 23:21
Шыкоўная жанчына, таленавітая выкладчыца і найлепшая ў свеце класная мама... Мы ведаем дакладна: там, дзе Вы цяпер, будзе цудоўна, бо цудоўна там, дзе Вы. Светлая памяць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30