Знайсці
07.05.2020 / 23:0019РусŁacБел

АНТ адказвае на інтэрв'ю Думбадзэ: Дэпутат віртуозна пераабуваецца ў паветры

АНТ адрэгавала на інтэрв'ю свайго былога работніка Тэнгіза Думбадзэ «Нашай Ніве». Прэс-сакратарка тэлеканала Ірына Рамбальская даслала ў Рэдакцыю афіцыйны адказ.

Чытайце. Пра каранавірус, парад на 9 мая і «Саакашвілі пад кайфам». Вялікая гутарка з адзіным дэпутатам у масцы Тэнгізам Думбадзэ

«Прыемна было атрымаць ад былога «калегі» такое арыгінальнае віншаванне ў Дзень работнікаў радыё і тэлебачання. Тым больш, што экс-журналіст дагэтуль даверліва ўсміхаецца кожнаму госцю і супрацоўніку АНТ з партрэта ў ганаровай галерэі асоб тэлеканала. Дарэчы, акурат насупраць кабінета старшыні праўлення, які, мяркуючы па выказваннях дэпутата, не даваў працаваць таленавітаму дакументалісту.

Так не даваў, што за тры гады выйшла «усяго» 11 яго цыклавых праектаў, 30 (!) тых самых дакументальных фільмаў.

Пакінем на сумленні дэпутата іншыя яго пакрыўджаныя выказванні і звернемся да фактаў.

Відавочна, што дэпутату складана было змірыцца з тым, што праект «Дыханне планеты» быў з часам закрыты з цалкам аб'ектыўнай прычыны — нізкія долі тэлепрагляду. Хоць за дынамікай праграмы новы старшыня цярпліва назіраў тры месяцы, аж да чэрвеня 2017 года. Ды і іншыя праекты Думбадзэ складана назваць папулярнымі — некаторыя ледзь пераадольвалі планку ў 3% пры сярэдняй долі канала 12%.

Фінальным пунктам адносін з каналам стала патрабаванне захаваць за ім пасля сыходу ў дэпутаты кабінет з персанальным камп'ютарам у будынку тэлеканала АНТ. Усё для таго, каб Думбадзе мог у вольны ад дэпутацтва час тварыць. Вось толькі ці ёсць ён у чалавека, які цяпер усё больш не бярэ, а дае інтэрв'ю. І парады. Міністру аховы здароўя, напрыклад.

Цяперашнім калегам Думбадзэ застаецца толькі паспачуваць уменню дэпутата не толькі насоўваць маску, але і вельмі віртуозна пераабувацца ў паветры», — гаворыцца ў заяве.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930