Знайсці
08.05.2020 / 10:1822РусŁacБел

Апошні ўікэнд у статусе топавага чэмпіянату Еўропы. Што чакаць ад восьмага тура вышэйшай лігі па футболе

Як толькі з'явіліся навіны пра магчымае аднаўленне еўрапейскіх чэмпіянатаў (якое пачнецца ўжо праз тыдзень у Германіі), агню ў айчынным першынстве стала яшчэ больш.

Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць найлепшы на сёння футбольны чэмпіянат у свеце.

Спачатку адбылася галявая феерыя на «Трактары»: «Тарпеда-БелАЗ» разграміла «Мінск» з лікам 5:2, а форвард жодзінцаў Валерый Гарбачык адзначыўся першым у чэмпіянаце хет-трыкам.

Потым аб «Слуцк» паламаў зубы чарговы фаварыт. Случчакі ўсю гульню гулялі другім нумарам, але скарысталіся сваімі нешматлікімі момантамі, якія ў галы-прыгажуны пераўтварылі легіянеры з Буркіна-Фасо. Спачатку выдатны далёкі стрэл атрымаўся ў Драмана Салу, а Абдул Сірыма Гафар забіў пятачкай. «Дынамаўцы» змаглі адказаць толькі адным мячом. Раім пераглянуць агляд матча, каб зацаніць не толькі галы, але і святкаванне случчакамі першага гола.

У нядзелю драмай скончылася гульня ў Віцебску, дзе гаспадары спакойна выйгравалі да 87-й хвіліны. Але спачатку Максім Слюсар зраўняў лік пасля розыгрышу штрафнога, а праз хвіліну ён жа рэалізаваў пенальці, дабіўшыся для «Славіі» першай за пяць афіцыйных матчаў перамогі.

Максім Слюсар прыносіць перамогу «Славіі» ў Віцебску. Фота: ФК «Славія».

З іншых матчаў адзначым перамогу «Шахцёра» з лікам 4:0 над моцнай «Іслаччу», а таксама выратаванне «Руху» на 91-й хвіліне гульні з «Гарадзеяй».

Вось як скончыліся матчы сёмага тура:

  • «Смалявічы» — «Энергетык-БДУ» 0:2 (17, Твэ; 90+5, Яхшыбоеў (п))
  • «Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ» 2:5 (40, Хвашчынскі; 89, Ролавіч — 8, Прамудраў; 32, 37, 45+1, Гарбачык; 84, Велозу)
  • «Рух» — «Гарадзея» 1:1 (90+1, Калпачук — 50, Сарокін)
  • «Дынама-Мінск» — «Слуцк» 1:2 (86, Бручыч — 22, Салу; 52, Гафар)
  • «Белшына» — «Дынама-Брэст» 0:3 (12, Ясюкевіч (аг); 52, Гардзяйчук; 63, Лапцеў)
  • «Віцебск» — «Славія» 2:3 (56, Гурэнка; 65, Нікалаеску — 34, Нарх (п); 87, 88 (п) Слюсар)
  • БАТЭ — «Нёман» 3:1 (12, Дубаіч; 17, Стасевіч (п); 70, Няхайчык — 31, Кадзімян)
  • «Шахцёр» — «Іслач» 4:0 (15, 78, Лісаковіч; 62, Падстрэлаў; 85, Бодул)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

А цяпер пераходзім да анонсаў матчаў, што адбудуцца з пятніцы па нядзелю.

«Слуцк» — «Энергетык-БДУ»

Хто б мог падумаць, што за такой афішай можа хавацца гульня першай і чацвёртай каманды турнірнай табліцы?! 

Летась амаль гарантаваным выйгрышным прагнозам на гульню «Слуцка» быў «тотал, меншы за 2.5», а для «Энергетыка» — наадварот. Але сёлета случчакі дэманструюць гульні, багатыя на мячы, у той час як «студэнты» сталі гуляць больш асцярожна, што дало плён: каманда знаходзіцца далёка ад зоны вылету.

Ці вытрымае маладая абарона «Энергетыка» іспыт найлепшай атакай чэмпіянату? Ці зможа Барыс Панкратаў аформіць першы «сухар»? 

Прагноз «НН»: «Слуцк» не саступіць.

«Гарадзея» — «Мінск»

«Гарадзея» была вельмі блізкай да чацвёртай мінімальнай перамогі ў сямі матчах, але «Рух» змог вырваць нічыю ўжо ў экстра-тайме, дадаўшы драмы ў гульню самых панылых каманд лігі.

Фота: ФК «Рух».

«Мінск» жа пасля гульні з «Тарпеда-БелАЗ» стаў самай відовішчнай камандай чэмпіянату, у сямі матчах якой гледачы маглі пабачыць 26 забітых мячоў (амаль 4 за гульню).

Што пераважыць у пятніцу: татальная абарона ці вясёлы выніковы футбол?

Прагноз «НН»: «Мінск» пераможа.

«Славія» — «Тарпеда-БелАЗ»

У першых шасці турах жодзінцы забілі чатыры мячы, а ў сёмым — цэлых пяць. Добры прарыў, які дазваляе «Тарпеда» ісці сярод лідараў табліцы.

«Славія» пакуль дзявятая, але забіла больш за іх суботняга суперніка. Варта сказаць, што прапусціла ажно ў тры разы больш, што і робіць розніцу ў класе каманд.

Прагноз «НН»: «Тарпеда» не прайграе.

«Нёман» — «Рух»

Сустрэча каманд з ніжэйшай часткі турнірнай табліцы. Калі большая частка каманд лігі ўжо паспела адзначыцца нечым цікавым, то пра гарадзенцаў і другую берасцейскую каманду сказаць амаль няма чаго. Можна адзначыць хіба што яскравую гульню гарадзенскага армяніна Гегама Кадзімяна.

«Нёман» пакуль займае радок, не варты каманды з Гродна. І гульня з прамым супернікам — добры шанец здабыць перамогу, тым больш перад сваімі заўзятарамі.

Прагноз «НН»: Тотал, меншы за 2,5.

«Іслач» — «Белшына»

Чацвёра былых футбалістаў «Шахцёра» на полі і двое на лаўцы запасных у складзе «Іслачы» не дапамаглі «ваўкам» у Салігорску. Цяпер трэба рэабілітавацца ў матчы супраць аўтсайдараў.

Да снежня мінчукі пераехалі на «Трактар», дзе яшчэ ніколі дагэтуль не прымалі супернікаў. Ці дапаможа новая арэна, а можа, бабруйчане змогуць скарыстацца фактарам пераезду?

Прагноз «НН»: «Іслач» пераможа.

«Віцебск» — «Шахцёр»

Летась у Віцебску віцябляне і салігорцы гулялі двойчы. 12 мая «Віцебск» мінімальна выйграў матч чэмпіянату, але 26 мая «Шахцёр» узяў рэванш у фінале Кубка. Таму ў «гарнякоў» мусяць заставацца добрыя ўспаміны ад матчаў у паўночнай сталіцы.

Віталь Лісаковіч мяняе імідж з перспектыўнага гульца з няпростым характарам на аднаго з найлепшых форвардаў Беларусі. Фота: ФК «Шахцёр».

«Шахцёр», здаецца, ачуняў і выйграў у апошніх двух турах. У «Віцебска» сітуацыя дыяметральна процілеглая: пасля 10 балаў у выніку 5 тураў падначаленыя Ясінскага прайгралі дзве гульні запар. Вялікая імавернасць, што серыя працягнецца.

Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.

«Смалявічы» — БАТЭ

БАТЭ вяртаецца на барысаўскі гарадскі стадыён, але ў якасці гасцявой каманды. Гэта стала магчымым «дзякуючы» суседзям са Смалявічаў, якія праводзяць матчы не ў сябе ў горадзе.

Таму, відаць, і каэфіцыент на перамогу «Смалявічаў» такі вялікі, тым больш у мінулым туры нарэшце змог адзначыцца голам і галявой перадачай Ігар Стасевіч. БАТЭ, здаецца, канчаткова прыйшло ў норму.

Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.

«Дынама-Брэст» — «Дынама-Мінск»

Хто б мог падумаць, што пасля істотнай колькасці тураў абедзве «дынамаўскія» каманды будуць так невысока ў табліцы: берасцейцы — сёмыя, а мінчукі — трынаццатыя. Такі вось у нас сёлета цікавы чэмпіянат.

Леанід Кучук ужо на другой гульні ў якасці трэнера мінскага «Дынама» аступіўся на «Слуцку», цяпер жа супернік куды больш істотны на паперы. Пакуль паміж камандамі вялікая шчыльнасць, можна паспець хутка нагнаць страчанае, але балы патрэбныя абодвум клубам.

Прагноз «НН»: мінчукі не саступяць.

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930