Знайсці
07.05.2020 / 16:472РусŁacБел

Абмежаванні з-за каранавіруса ў Маскве прадоўжаны да 31 мая

ТАСС

Мэр Масквы Сяргей Сабянін падоўжыў абмежаванні з-за каранавіруса да 31 мая. Гэта значыць, што масквічам па-ранейшаму будуць забароненыя прагулкі і заняткі спортам на свежым паветры. Пры гэтым будзе адноўлена работа прамысловых і будаўнічых кампаній. Прадпрыемствы сферы паслуг застануцца закрытымі, піша Радыё Свабода

Школы таксама будуць закрытыя. Ацэнкі вучням невыпускных класаў будуць выстаўлены не пазней за 15 мая. Дыстанцыйнае навучанне пры гэтым працягнецца да 31 мая, але без хатніх заданняў і ацэнак. Выпускнікі 9 і 11 класаў будуць працягваць дыстанцыйнае навучанне. Пра тэрміны і фармат экзаменаў будзе абвешчана дадаткова.

Раней аформленыя рабочыя пропускі будуць аўтаматычна падоўжаны да 31 мая, гаворыцца ў заяве Сабяніна.

Сёння ж Сабянін паведаміў аб абавязковым нашэнні масак і пальчатак у грамадскіх месцах і транспарце з 12 мая. У інтэрв'ю тэлеканалу «Расія-24» мэр заявіў, што ўзровень заражэння каранавіруснай інфекцыяй значна вышэй за афіцыйныя лічбы. Паводле яго слоў, рэальна ў горадзе на COVID-19 хварэюць звыш за 300 тысяч чалавек, а не 92 тысячы, як гаворыцца ў афіцыйнай статыстыцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера