Знайсці
07.05.2020 / 15:1414РусŁacБел

СААЗ: Мінск не дасць рады каранавірусу без мер дыстанцыявання

Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў у інтэрв'ю ria.ru чарговы раз нагадаў пра важнасць мер фізічнага дыстанцыявання, каб «прадухіліць лавінападобны рост новых выпадкаў COVID-19, даць магчымасць сістэме аховы здароўя даць рады патоку пацыентаў і дазволіць атрымаць кожнаму неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме».

«Без адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання хуткі рост колькасці новых выпадкаў захворвання можа перавысіць магчымасці сістэмы аховы здароўя па аказанні неабходнай медыцынскай дапамогі», — мяркуе Бердыклычаў.

Што да правядзення парада 9 мая, то на думку прадстаўніка СААЗ, скапленні людзей, пры якіх немагчыма забяспечыць дыстанцыю паміж імі 1,5—2 метра, павышаюць рызыку перадачы віруса і спрыяюць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі.

Адной з рэкамендацый СААЗ па ўзмацненні мер фізічнага дыстанцыявання з'яўляецца перанос або адмена масавых збораў людзей, уключаючы спартыўныя, культурныя, палітычныя і рэлігійныя мерапрыемствы, нагадаў ён.

«З боку СААЗ мы прымаем усе намаганні для таго, каб гэтая інфармацыя была даведзена да кіраўніцтва краіны. Аднак прыняцце рашэння аб выкананні рэкамендацый СААЗ з'яўляецца прэрагатывай урада краіны», — зазначае прадстаўнік арганізацыі. 

«Ва ўмовах адсутнасці адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання ў нас няма падстаў у найбліжэйшы час чакаць пералому ў ходзе эпідэміі.

Паводле даных міністэрства аховы здароўя, мы можам назіраць прыкметы стабілізацыі росту новых выпадкаў. Аднак на дадзеным этапе, асабліва ва ўмовах адсутнасці адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання, рабіць высновы пакуль заўчасна. Прагназаванне піка залежыць ад шматлікіх фактараў, але судзіць аб гэтым напэўна можна будзе толькі рэтраспектыўна», — мяркуе ён.

Таксама Бердыклычаў зазначае, што няма доказаў сезоннага характару гэтага віруса, таму прагназаваць згасанне эпідэміі з надыходам лета пакуль таксама заўчасна.

***

Паводле звестак на раніцу 7 мая, у Беларусі было 20 168 выпадкаў каранавіруса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930