Знайсці
07.05.2020 / 14:311РусŁacБел

Грузія адной з першых адкрыецца для турыстаў

Фота Максіма Маханькова

Грузія адкрыецца 15 чэрвеня для ўнутранага турызму, а з 1 ліпеня будзе гатовая да прыёму турыстаў з-за мяжы. Пра гэта паведаміў у чацвер прэм'ер-міністр рэспублікі Георгій Гахарыя падчас прэзентацыі антыкрызіснага плана па турызме, піша ТАСС.

«Ва ўрада Грузіі ёсць план, і ён спраўдзіцца — з 15 чэрвеня Грузія адкрыецца для прадастаўлення паслуг унутранага турызму, а з 1 ліпеня Грузія будзе гатовая да таго, каб прыняць замежных турыстаў. Мы гэта зробім як шляхам стварэння калідораў бяспекі на сухапутных межах з суседнімі краінамі, так і за кошт стварэння калідораў бяспекі з дапамогай перамоваў з цікавымі для нас з турыстычнага пункту гледжання дзяржавамі», — сказаў кіраўнік урада.

Як падкрэсліў Гахарыя, «гэтыя перамовы ўжо пачатыя» і Грузія будзе «адной з першых краін, якія адкрыюць свае межы і інфраструктуру для таго, каб прыняць гасцей з-за мяжы». Ён адзначыў, што з 1 ліпеня «паэтапна павінны аднавіцца» авіязносіны з іншымі дзяржавамі.

У Грузіі з-за пандэміі з 21 сакавіка па 22 мая абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча. Акрамя таго, кожны дзень з 21:00 да 06:00 дзейнічае каменданцкая гадзіна. Рэспубліка з 18 сакавіка ўвяла забарону на ўезд замежнікаў, а з 21 сакавіка спыніла авіязносіны з усімі дзяржавамі.

Паводле апошніх звестак, у краіне выяўлена 615 выпадкаў заражэння каранавірусам. Яшчэ трое грамадзян Грузіі з інфекцыяй былі дастаўлены на радзіму з-за мяжы. 275 чалавек паправіліся. На каранціне знаходзяцца каля 5 тысяч чалавек, у стацыянарах — 491, дзевяць пацыентаў памерлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера