Знайсці
07.05.2020 / 14:14РусŁacБел

У двух навучэнцаў Сувораўскага вучылішча знойдзены каранавірус

Фота Дзмітрыя Брушко

У двух навучэнцаў 1-га і 5-га курса Сувораўскай вучэльні аказаліся станоўчымі тэсты на COVID-19. Як хлопцы заразіліся вірусам і якія меры бяспекі для астатніх навучэнцаў прынялі, распавялі Tut.by ў Міністэрстве абароны.

У рэдакцыю звярнулася сястра аднаго з навучэнцаў Сувораўскага вучылішча і паведаміла, што ў роце ў брата знойдзены каранавірус, таму хлопцаў просяць заставацца ў самаізаляцыі.

У Міністэрстве абароны інфармацыю пацвердзілі. Двое выхаванцаў Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча цяпер знаходзяцца на лячэнні ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Іх стан здавальняючы.

— Канікулы ў Сувораўскім вучылішчы па такім жа графіку, як у звычайных школах. У вучылішчы ўсім мераюць тэмпературу штодня, а пасля вяртання з дому хлопцы таксама праходзяць медагляд. Па прыездзе з канікул у хлопцаў нязначна паднялася тэмпература, — патлумачыла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік. — Іх накіравалі ў шпіталь і там былі ўзятыя тэсты на COVID-19. Пробы аказаліся станоўчымі.

Як паведамілі ў Мінабароны, у вучылішчы аператыўна правялі эпідрасследаванне. Усе кантакты 1-га ўзроўню ўжо ізаляваныя. Бацькам такіх выхаванцаў прапанавалі ізаляваць дзяцей дома.

— Прадугледжаны варыянт ізаляцыі ў санітарнай частцы вучылішча. У асноўным навучэнцаў забралі бацькі, але, калі ў кагосьці не атрымліваецца, такі варыянт магчымы, — падкрэслівае Наталля Гаўрусік. — Ва ўсіх кантактаў 1-га ўзроўню таксама ўзятая проба для аналізу.

Акрамя гэтага, па жаданні адправіцца дадому на самаізаляцыю могуць тыя навучэнцы 1-га і 5-га курсаў, якія не з'яўляюцца кантактамі 1-га ўзроўню. Наколькі вядома Міністэрству абароны, такой магчымасцю бацькі таксама пакуль не карысталіся.

Ці будуць гэтыя «сувораўцы» ўдзельнічаць у парадзе?

— Не. Ні сярод тых, хто захварэў, ні сярод кантактаў 1-га ўзроўню ўдзельнікаў парада на 9 Мая няма. Хлопцы з 1-га і 5-га курсаў у ваенным парадзе удзел не прымаюць, — адзначылі ў Мінабароны.

Ганна Пярова, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930