Знайсці
06.05.2020 / 19:3616РусŁacБел

У Мінску і Магілёве сабраліся дзясяткі прыхільнікаў затрыманага блогера Ціханоўскага СТРЫМЫ

На Нямізе сабраліся некалькі дзясяткаў прыхільнікаў затрыманага блогера Ціханоўскага («Страна для жизни»), пераважна маладыя мужчыны. Многія ўдзельнікі прыйшлі ў масках.

Да іх далучыўся старшыня Аб'яданай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.

Міліцыя патрабуе, каб яны разышліся, аднак яны не разыходзяцца. Трансляцыю вядзе блогер з Оршы Шэры Кот.

А ў Магілёве каля ІЧУ сабраліся аднадумцы Ціханоўскага. Глядзіце на відэа, як усё адбывалася.

Чытайце таксама: Раней фоткаўся з Сабчак, цяпер — з Севярынцам. Хто такі палітычны блогер Сяргей Ціханоўскі?

Міліцыя затрымала ютуб-блогера, аўтара канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на аб'язной дарозе каля Магілёва, паведамляе ПЦ «Вясна». 

Машыну, дзе ехаў Сяргей Ціханоўскі, спыніла машына ДАІ.

Акрамя супрацоўніка ДАІ, да машыны падышоў супрацоўнік АМАПа, які адмаўляўся паказаць Ціханоўскаму свае дакументы. Блогер у гэты час вёў стрым на свой канал, але потым спыніў яго. Ён паспеў папрасіць падпісчыкаў прыехаць на месца інцыдэнту і падтрымаць яго. 

Блогер Уладзімір Няронскі паведаміў пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага.

Блогер Міхась Аршынскі паведамляе, што ў Магілёве на вуліцы Крупскай каля мясцовага ізалятара часовага ўтрымання стаіць патруль ДАІ і правярае дакументы ў тых, хто пад’язджае сюды. Ёсць меркаванне, што Ціханоўскага прывезлі туды. 

Нагадаем, што цягам апошніх двух дзён машыны праекта «Страна для жизни» шмат разоў спыняла міліцыя і ДАІ. 5 мая Сяргей Ціханоўскі прызначыў на вечар сустрэчу з падпісчыкамі ў Магілёве. Прыкладна за паўтары гадзіны да сустрэчы аўтадом блогера зноў спынілі, аднак самога Ціханоўскага ў ім не знайшлі. На месца падзей прыехала шмат падпісчыкаў, міліцыя хацела затрымаць кіроўцу, але падпісчыкі сталі за яго заступацца. У выніку міліцэйскае кіраўніцтва дало загад міліцыянтам сысці.

«Наша Ніва» пакуль не змагла атрымаць інфармацыю, за што блогера затрымалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера