Знайсці
02.04.2009 / 11:502РусŁacБел

Дзіцячая кніга Вольскага

Дзіцячыя паэты таксама могуць быць прарокамі. Не толькі Ўладзімер Дубоўка радкамі «У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш» прадбачыў далёкую будучыню. Артур Вольскі, класік дзіцячай літаратуры, таксама прарочыў масавы псіхоз, які на пачатку ХХІ стагоддзя ахапіў увесь свет, птушыны грып. Мяркуйце самі:

Пайшла курыца ў аптэку,

Закрычала:

— Ку-ка-рэ-ку!

Ці ангіна,

а ці грып — пеўнік мой

зусім ахрып.

(«Курыцы ў аптэцы»)

Але дарослыя жарты ўбок. Калі вам у дзяцінстве куплялі кнігу, дык прыблізна кожная дзясятая была па-беларуску, і з гэтых кніг прыблізна ў кожнай другой, мусіць, прысутнічалі вершы або п’есы Артура Вольскага. Хто з нас не памятае пра мухалова і мухалоўку, якія «ловяць мух і мушак лоўка», пра паласатага коніка зебру, пра пана Глінскага-Папялінскага.

У кнізе дзіцячых вершыкаў «Выйшаў зайчык пагуляць» Артура Вольскага сабраныя вершы апошніх гадоў творчасці, а таксама выбарка даўнейшых твораў: аб жывёлах, аб беларускіх святах, аб старажытным гербе «Пагоня».

Артур Вольскі. Выйшаў зайчык пагуляць. Вершы, загадкі. Мінск: «Радыёла-Плюс», — 140с. 3500 ас.

Лявон К.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930