Знайсці
06.05.2020 / 17:443РусŁacБел

Магілёвец пабіў ломам новага мужа былой жонкі

45-гадовага магілёўца пабіў знаёмы мужчына. Да мужчыны падбег былы муж яго жонкі, які стаў выкрыкваць пагрозы і абразы, пасля чаго ўзяў лом і стаў яго збіваць, паведамляе міліцыя.

Да здарэння датычны 37-гадовы беспрацоўны, раней ужо судзімы за шматлікія крадзяжы мужчына, які знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў. Аказалася, што ў той вечар мужчына перабраў са спіртнымі напоямі і ўспомніў даўнія крыўды, якія яму нанесла былая жонка. Вырашыўшы высветліць адносіны і з ёй, і з яе новым мужам, мужчына накіраваўся ў чужую кватэру, аднак застаў мужа раней, на вуліцы. Там жа і пачалася сварка, падчас якой ён пабіў мужчыну.

Магілёўца затрымалі. Завялі крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930