Знайсці
06.05.2020 / 15:0328РусŁacБел

Ля Магілёва затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага

Міліцыя затрымала ютуб-блогера, аўтара канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на аб'язной дарозе каля Магілёва, паведамляе ПЦ «Вясна». 

Машыну, дзе ехаў Сяргей Ціханоўскі, спыніла машына ДАІ.

Акрамя супрацоўніка ДАІ, да машыны падышоў супрацоўнік АМАПа, які адмаўляўся паказаць Ціханоўскаму свае дакументы. Блогер у гэты час вёў стрым на свой канал, але потым спыніў яго. Ён паспеў папрасіць падпісчыкаў прыехаць на месца інцыдэнту і падтрымаць яго. 

Блогер Уладзімір Няронскі паведаміў пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага.

Блогер Міхась Аршынскі паведамляе, што ў Магілёве на вуліцы Крупскай каля мясцовага ізалятара часовага ўтрымання стаіць патруль ДАІ і правярае дакументы ў тых, хто пад’язджае сюды. Ёсць меркаванне, што Ціханоўскага прывезлі туды. 

Нагадаем, што цягам апошніх двух дзён машыны праекта «Страна для жизни» шмат разоў спыняла міліцыя і ДАІ. 5 мая Сяргей Ціханоўскі прызначыў на вечар сустрэчу з падпісчыкамі ў Магілёве. Прыкладна за паўтары гадзіны да сустрэчы аўтадом блогера зноў спынілі, аднак самога Ціханоўскага ў ім не знайшлі. На месца падзей прыехала шмат падпісчыкаў, міліцыя хацела затрымаць кіроўцу, але падпісчыкі сталі за яго заступацца. У выніку міліцэйскае кіраўніцтва дало загад міліцыянтам сысці.

«Наша Ніва» пакуль не змагла атрымаць інфармацыю, за што блогера затрымалі.

Чытайце таксама:
Раней фоткаўся з Сабчак, цяпер — з Севярынцам. Хто такі палітычны блогер Сяргей Ціханоўскі?

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930