Знайсці
06.05.2020 / 07:213РусŁacБел

Еўрапейскія навукоўцы знайшлі антыцела, здольнае перамагчы каранавірус

Міжнародная група навукоўцаў падчас эксперыментаў, праведзеных ва Утрэхцкім універсітэце, знайшла монакланальнае антыцела, якое змагло ў лабараторных умовах адолець COVID-19. Артыкул аб сваім даследаванні навукоўцы апублікавалі 4 мая ў навуковым часопісе Nature Communication, піша tass.ru.

Монакланальныя антыцелы — гэта антыцелы (бялкі), што выпрацоўваюцца імуннымі клеткамі, якія належаць да аднаго клеткавага клону. Іх шырока выкарыстоўваюць у біялогіі і медыцыне, напрыклад, на іх аснове ствараюцца вакцыны.

Навукоўцы з Утрэхцкага ўніверсітэта высветлілі, што монакланальнае антыцела 47D11 нейтралізуе бялок, з дапамогай якога вірус SARS-CoV-2 пранікае ў клеткі чалавека.

Аўтары артыкула маюць намер працягнуць эксперыменты з дадзеным антыцелам, каб у перспектыве стварыць прэпараты, неабходныя для лячэння каранавіруснай інфекцыі.

Раней пра падобнае адкрыццё канадскіх навукоўцаў заявіў прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930