Знайсці
05.05.2020 / 18:4520РусŁacБел

Лукашэнку паказалі найноўшы беспілотны верталёт

Лукашэнка сёння наведаў выпрабавальны палігон Нацыянальнай акадэміі навук. Сярод навінак яму паказалі беспілотны верталёт Eye Sky распрацоўкі і вытворчасці ТАА «КБ Беспілотныя верталёты».

У кампаніі сцвярджаюць, што гэта першы ў свеце ў гэтым класе ваенна-ўдарны верталёт, і толькі восем краін займаюцца распрацоўкамі беспілотных верталётаў масай больш за 100 кг, Беларусь — сярод іх. На постсавецкай прасторы наша краіна адзіная, якая серыйна выпускае такія беспілотнікі. Больш за тое, да лета гэтага года кампанія плануе вырабіць беспілотны верталёт масай 700 кг, блізкі аналаг якога ёсць толькі ў ЗША.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера