Знайсці
05.05.2020 / 17:1726РусŁacБел

МАЗ стварыў першы электробус: выглядае як зубр, з кандыцыянерам і USB-зарадкамі ФОТА

Менскі аўтазавод выпусціў свой першы электробус. Навінка адносіцца да аўтобусаў апошняга пакалення і здольная без падзарадкі праехаць буйны горад уздоўж і ўпоперак.

МАЗ 303Е10 стаў першым электробусам з нізкай падлогай. Запас ходу аўтобуса — да 300 км, што параўнальна з перадавымі мадэлямі сусветных вытворцаў. Вонкава аўтобус нагадвае «міжгароднік» і абыгрывае сілуэт зубра — такое адчуванне стварае каларытная «гарбінка» на даху.

Электрычны МАЗ выкарыстоўвае нямецкі электрарухавік ZF CeTrax. Батарэі-назапашвальнікі зараджаюцца ад аўтаномнага трансфарматара ў 380 вольт або на спецыяльна абсталяваных станцыях. Пры максімальным току на гэта патрабуецца да 4 гадзін.

У салоне з камфортам размяшчаецца больш за 70 пасажыраў, з іх 30 — на сядзеннях. Яшчэ 14 месцаў прадугледжана ў безбар'ернай зоне.

Салон сучасны — з цёплымі кнопкамі, бескантактавай сістэмай супрацьзазямлення і высоўнай апарэллю для людзей на інвалідных вазках. Усе шэрагі сядзенняў абсталяваныя USB-партамі, каб пасажыры маглі зарадзіць падчас шляху смартфоны і планшэты.

Важная дэталь: у электробусе рэалізавалі электрычнае ацяпленне, што робіць яго цалкам экалагічным. Кандыцыянер працуе як на абаграванне, так і на ахаладжэнне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031