Знайсці
05.05.2020 / 16:465РусŁacБел

У Беларусі пачалі даваць растэрміноўку на ЭКА

Атрымаць да 10 тысяч рублёў можна проста ў клініцы — пасля кансультацыі ўрача-рэпрадуктолага. Незвычайная растэрміноўка павінна «палегчыць парам доступ да магчымасцяў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій і дапамагчы спазнаць радасці мацярынства».

У дадзены момант яе можна аформіць у клініцы рэпрадукцыі і генетыкі Evaclinic IVF. Грошы выдзяляюцца на тэрмін да 6 месяцаў з магчымасцю датэрміновага пагашэння. Максімальная сума — 10 тысяч рублёў.

Падаць заяўку на афармленне растэрміноўкі можна адразу пасля кансультацыі ўрача-рэпрадуктолага. Для разгляду заяўкі дастаткова пашпарта, рашэнне прымаюць цягам 30 хвілін. Аформіць растэрміноўку на сябе можа і муж, калі, скажам, яго спадарожніца недастаткова крэдытаздольная.

Пасля праверкі банк заключае крэдытны дагавор і перакладае грошы на рахунак медыцынскай установы. Працэнты па растэрміноўцы не налічваюцца. Увесь працэс афармлення растэрміноўкі і заключэння дагавора адбываецца наўпрост у клініцы — наведваць банк для гэтага не патрабуецца.

«Экстракарпаральнае апладненне — досыць дарагая магчымасць, таму многія прыцягваюць грошы банкаў. Часта для гэтага трэба ісці ў банк і рыхтаваць дакументы. Мы ж вырашылі прапанаваць растэрміноўку на ЭКА па максімальна спрошчанай схеме і без пераплаты, каб кожная дзяўчына магла дазволіць сабе стаць мамай, нягледзячы на ​​абставіны», — каментуе начальнік аддзела па супрацы з партнёрамі дэпартамента сеткі продажаў Банка Дабрабыт Вольга Саўчук.

Акрамя ЭКА, растэрміноўка дзейнічае на праграмы вядзення цяжарнасці. Яны ўключаюць у сябе больш за 20 наведванняў да акушэра-гінеколага, лабараторныя аналізы, сеансы угд-дыягностыкі і іншыя медыцынскія даследаванні.

Нагадаем, ЭКА — адзін з метадаў лячэння бясплоддзя, прычым найбольш складаны і матэрыяльна затратны. Часцей за ўсё да яго звяртаюцца, калі ўсе астатнія спосабы ўжо паспрабавалі, і яны не далі жаданага выніку. У Беларусі першае дзіця, якое зачалі шляхам экстракарпаральнага апладнення, нарадзілася ў 1995 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930