Знайсці
05.05.2020 / 16:0610РусŁacБел

Памёр 49-гадовы харыст царквы «Божая ласка» ў Мінску — каранавірус

Пра смерць Вадзіма Панько 5 мая паведаміў у сваім фэйсбуку сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук.

Гэтую інфармацыю «Свабодзе» пацьвердзілі ў евангельскай царкве «Божая ласка», прыхаджанінам якой быў нябожчык.

«Яму было 49 гадоў, пацверджаны COVID-19, — сказаў «Свабодзе» пастар царквы Алег Акуленка. — Не магу сказаць дакладна, колькі часу ён правёў у шпіталі. Верагодна, трапіў туды не адразу. Апошні тыдзень як мінімум быў пад апаратам ШВЛ. Сёння ўначы ён памёр. Такая кароткая інфармацыя. Нешта больш пра яго, пра яго жыццё расказаць змогуць яго родныя. Так будзе правільна».

Па словах святара, маці і жонка памерлага Вадзіма Панько таксама хварэюць, цяпер яны на ізаляцыі.

Алесь Пілецкі, Радыё Свабода 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930