Знайсці
05.05.2020 / 07:393РусŁacБел

Доктар назваў катэгорыю пацыентаў, якая найцяжэй пераносіць каранавірус

Цяжэй за іншых любыя вірусныя інфекцыі, у тым ліку і COVID-19, пераносяць людзі, якія пакутуюць на бранхіяльную астму. Пра гэта заявіў расійскі лекар-педыятр, інфекцыяніст, вакцынолаг Яўген Цімакоў, піша ria.ru.

Людзям з астмай трэба асабліва беражліва ставіцца да свайго здароўя падчас эпідэміі каранавіруса: абавязкова выконваць рэжым самаізаляцыі, насіць медыцынскія маскі і вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю.

У рэкамендацыях Нацыянальнага Медыцынскага даследчага цэнтра прафілактычнай медыцыны гаворыцца, што спецыялісты па хваробах лёгкіх не выключаюць ускладненняў у людзей, якія перанеслі COVID-19.

«У пацыентаў, якія перанеслі захворванне, магчыма развіццё лёгачнага фіброзу, бранхіяльнай астмы», — гаворыцца ў рэкамендацыях. Пры гэтым адзначаецца, што пераканаўчых доказаў гэтай тэорыі пакуль няма.

Раней у красавіку ў Федэральным медыка-біялагічным агенцтве (ФМБА) РФ паведамілі, што сярод маладых пацыентаў цяжэй за ўсё каранавірусную інфекцыю пераносяць людзі з хранічнымі паталогіямі — сардэчнай недастатковасцю, атлусценнем, цукровым дыябетам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера