Даслаць навіну
Знайсці
07.05.2020 / 20:06 5

Паслухайце, як гучыць новая беларуская музыка. Фіналісты конкурсу «Заспявай-6» у студыі Belsat Music Live ВІДЭА

Жывы выступ у тэлеэфіры — апошняе выпрабаванне пасля трох этапаў конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-6». У самым пачатку іх было 43, у фінал выйшлі толькі чацвёра.

Павялічыць

І менавіта гледачы вырашаць, хто з гэтых чатырох выканаўцаў атрымае адну з пачэсных узнагародаў — прыз глядацкіх сімпатыяў. LEAR, «юность», Марыя Чапрасава ці «PyLai»?

Песні, якія гучаць у праграме:

  • Lear — «Планета знасіла сваю арбіту» (музыка Валерыі Суравіцкай, словы Віталя Рыжкова)
  • «юность» — «Вяртайся» (музыка Георгія Давыдзяна і Івана Тамілы, словы Віталя Рыжкова)
  • Maria Cheprasova — «Горад вёсак» (музыка Марыі Чапрасавай і Кірыла Даншына, словы Антона Рудака)
  • «PyLai» — «Мафія» (музыка Рыгора Лайкова і Уладзіміра Пыльчанкі, словы Віктара Жыбуля)

На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай ж версіі, якая размешчана ў суполках BML у Facebook і Укантакце, фіналісты «Заспявай-6» у размове з Міраю Шульц распавядаюць пра сябе, сваю творчасць і тое, як конкурс памяняў іх жыццё. У канцы выпуску вы даведаецеся імя пераможцы конкурсу па меркаванні журы, але лёс прыза глядацкіх сімпатый яшчэ не вырашаны.

Каб прагаласаваць, называйце імя выканаўцы, які найбольш вам спадабаўся, у каментарах на YouTube, «УКантакце» і Facebook!

Поўная версія тут:

УКантакце — vk.cc/atEQV4

Facebook — bit.ly/zaspiavaj6

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць. 

Падпішыцеся на канал!

Чытайце таксама:

Як музыка змяняе жыццё. Жывы сэт ад гурта «Закон Гука», які працягвае справу пачынальнікаў беларускага року ВІДЭА

Ганна Шаркунова стала спяваць па-беларуску і запісала кавер на Міхалка. Паглядзіце яе жывы выступ ВІДЭА

Галоўныя хіты і новае гучанне легендарнага гурта. Паслухайце жывы сэт Pomidor/OFF ВІДЭА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
tumash / адказаць
05.05.2020 / 22:44
Марыя Чапрасава вельмі запомнілася. Лайк.
2
Скураныя крылы / адказаць
07.05.2020 / 20:54
Не дрэнна. Але справа ў тым, што я ведаю маладых музыкаў з рэгіёнаў, якія на галаву вышэй. І музычна, і нават, кажу сур'ёзна, па тэкстам. Зразумела, на мой погляд.
 
2
Viatrak / адказаць
07.05.2020 / 22:00
Абіраю Maria Cheprasova
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31